Знаўца сваей справы, у лесе – гаспадар

?

Сообщение об ошибке

Warning: Invalid argument supplied for foreach() в функции tablefield_field_formatter_view() (строка 455 в файле /home/begomlles/public_html/sites/all/modules/tablefield/tablefield.module).

       

Андрэй  Шаматульскі працуе майстрам лесапункта ў Талачынскім лясгасе. На гэтай пасадзе Андрэй Генадзьевіч з 2018 года. У брыгадзе, якую ен узначальвае, шасцера работнікаў.

     Лесапункт як структурнае падраздзяленне лясгаса займаецца нарыхтоўкай драўніны на высечках асноўнага карыстання. Спачатку праходзяць участкі пад высечку харвестары, фарвардары, а падчыстку за імі робяць работнікі брыгады мотапіламі. На наступных этапах вядуцца тралеўка,вывазка і здача нарыхтаванай драўніны карыстальніку.

     Аб’емы працы дадаліся, калі па краіне прайшлі ў розных рэгіенах ураганы, сотні гектараў лесу суцэльна ляглі на зямлю. Брыгада Андрэя Шаматульскага таксама накіроўвалася на дапамогу тым лясгасам, дзе тэрмінова трэба было убірать лясныя завалы. Да падобных камандзіровак адносіліся з разуменнем. Лес – гэта такая гаспадарка , у якой, калі здараецца бяда, адным з ею справіцца немагчыма. Гэта добра вядома Андрэю Генадзьевічу, бо за 20 год сваей працы на ніве лясной гаспадаркі давялося ўсякага пабачыць і  ўсякага перажыць. У 2000 годзе, калі паклікалі знаемыя, вопытныялесаводы, пачаў рабіць лесніком ў Аболецкім лясніцтве.Падрыхтоўку да гэтай адказнай працы прайшоў на навучальных курсах на базе Рэспубліканскага цэнтра лясной гаспадаркі.

     Але лепшым настаўнікам, як згадвае зараз Андрэй Генадзьевіч , была сама праца. Пашанцавала яму на калектыў, на кіраўніка лясніцтва – вопытнага, валодаючага ўсім, што тычылася жыцця і працы ў лесе, Станіслава Іосіфавіча Жалдака. Той, хто рабіў з гэтым лесаводам не ў адным пакаленні , па вызначэнні, не мог не быць у прамым і переносным сэнсе майстраму сваей справе.

    За добрую працу адзначаліся і заахвочваліся матэрыяльна яго падначаленыя. А асабіста сам Андрэй Генадзьевіч быў занесены на Дошку гонару калектыву Аболецкага лясніцтва, а потым і калектыву Талачынскага лясгаса.

     Па выніках работы за 2018 год А.Г.Шаматульскі быў таксама вылучаны калектывам на занясенне на Дошку гонару у лясгасе. Сярод яго ўзнагарод граматы абласнога лесагаспадарчага аб’яднання і Міністэрства лясной гаспадаркі краіны.

     У яго лесе адбылася тая шчаслівая выпадковасць, якая прадвызначыла гэты лес. Была  мара атрымать тэхнічную спецыяльнасць, пайшоў пасля заканчэння Коханаўскай сярэдняй школы ў прафесійна- тэхнічнае вучылішча, атрымаў спецыяльнасць машыніста халадзільных установак. Уладкавацца па ей у 90-я няпростыя гады  ў Коханаве , як і у суседняй Оршы , не было дзе. Шмат пераняў ад бацькі , выдатнага токара , у працы на станках уладкаваўся на камбінаце будаўнічай індустрыі інструментальшчыкам, рыхтаваў аснастку для выбару розных дэталей для экскаватараў. Потым нечаканая прапанова і такі ж паварот у жыцці.

    Напэўна , як заўважыў Андрэй Генадзьевіч, нічога ў нас не бывае выпадковага. Так вось і з працай. Яна літаральна знайшла яго, уласна, як і ен яе. Няпроста азарту і сіл, жадання спраўляцца з цяжкасцямі. Калі чалавеку падабаецца  яго праца, цяжкасцей ен не заўважае, быццам іх і няма. Таму з году ў год , колькі робіць у лясной гаспадарцы, выходзіць  Андрэй Генадзьевіч са сваімі таварышамі па працы на даводзімыя заданні і паказчыкі. Яны не стаяць на месцы , пастаянна ўзрастаюць , быццам разумеючы , як жывая істота , што знаўцу сваей справы Андрэю Генадзьевічу Шаматульскаму і самыя высокія і напружаныя з іх пад сілу , пад яго прафесіяналізм і ўлюбенасць у працу.

 

                                                                                                                        Наталля  Цвяткова